Каля 200 падляшскіх самаўрадаўцаў сустрэліся ў Беластоку



Каля 200 падляшскіх самаўрадаўцаў сустрэліся ў Беластоку, каб дыскутаваць аб планах польскага ўраду.

Палітыкі партыі Закон і Справядлівасць хочуць абмежаваць да двох колькасць тэрмінаў, цягам якіх адна асоба можа займаць кіруючую пасаду ў самаўрадзе.

Як лічаць многія мясцовыя палітыкі змена, калі б мела наступіць, была б неканстытуцыйнай, кажа войт гміны Бельск Падляшскі Раіса Раецка:

— Мы ўсе абураныя тым, што прапановы, якія могуць трапіць у гэтыя праекты, не з’яўляюцца належным законам, бо перш за ўсё яны супярэчаць Канстытуцыі, якая кажа, што абавязак пасіўнага выбарчага права адносіцца толькі да прэзідэнта.

Паводле выказванняў для польскіх СМІ старшыні партыі Закон і Справядлівасць Якраслава Качыньскага, урад павінен заняцца новым праектам закона аб самаўрадзе яшчэ перад канікуламі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя