Каля мяжы з Беларуссю фіксуюць канцэнтрацыю расейскіх войск



Расея канцэнтруе войскі і вайсковую тэхніку ў рэгіёнах на мяжы з Беларуссю і Украінай. Пра гэта піша амэрыканскае выданне Politico. Спадарожнікавыя здымкі, якія фіксуюць збор тэхнікі, зробленыя ў раёне Ельні ў Смаленскай вобласці — гэта за 100 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю і 250 кіламетраў ад мяжы з Украінай. Паведамляецца, што падраздзяленні, якія пачалі рухацца ў канцы верасня з іншых частак Расеі, дзе яны звычайна базуюцца, уключаюць элітную 1-ю гвардзейскую танкавую армію.

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна пацвердзіў канцэнтрацыю вайсковай тэхнікі, але абверг, што гэта адбываецца каля Украіны. У Міністэрстве абароны Украіны паведамілі, што, паводле стану на 1 лістапада, дадатковага перакідваньня расейскіх частак, узбраеньня і вайсковай тэхнікі да дзяржаўнай мяжы з Украінай не зафіксавана.