“Каля саду гуляла” – выйшла новая кружэлка калектыву „Каліна з Залук”
Кружэлка змяшчае 14 песняў, большасць з якіх народныя беларускія.
“У нашым калектыве старэйшыя людзі і спяваем песні, якія ўжо знікаюць, таму важна, каб іх запісаць, каб захаваліся – мо каму спатрэбяцца некалі,” – кажа сябра калектыву Пятро Сакалоўскі.
– У нас ужо ў калектыве ўсе ва ўзросце. І тое што спяваем, часам знікае. Гэтых песень маем вельмі многа. Некаторые з іх атрымліваецца запісаць. Калі грошы знаходзяцца. Бо нас не будзе – а голас застаецца. Мы так спяваем, як гэта нам найляпей пасуе.
Калектыў „Каліна з Залук” дзейнічае з 2001 году. Спявае беларускія і рэгіянальныя песні.
Калектыў „Каліна з Залук” прымаў удзел ў шматлікіх фестывалях і песенных аглядах, між іншым на аглядзе жартоўнай песні ў Чорнай Беластоцкай, ці на свяце беларускай культуры ў Беластоку. Калектыў выступае на разнастайных урачыстасцях гміны Гарадок. 23 чэрвеня „Каліна з Залук” выступіць на свяце Купалля ў Залуках.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
