Каляда ў пачатковай школе ў Залуках



Як штогод вучні, настаўнікі, выпускнікі і госці сустрэліся на супольнай Калядзе ў Непублічнай пачатковай школе ў Залуках. Ужо традыцыяй мерапрыемства сталі таксама пастаноўкі і супольныя калядкі на беларускай мове.

Штогод на мерапрыемстве прысутны таксама войт гміны Гарадок, духоўныя ды прадстаўнікі Маршаўкоўскай управы.

Як адзначыла Старшыня Таварыства «Залукі над Супраслю» Ірэна Каранкевіч школа мае сямейны клімат не толькі ў час супольнай Каляды.

— Наша школа — сямейна школа, тут вучыліся бацькі. Мы звязаныя з гэтай школай, тут і нашы дзеці вучыліся і нашы ўнукі вучацца. Калі трэба было, дык ратавалі, па 23 гадзіны ў суткі бацькі працавалі, каб гэтая школа была.

Настаўніца беларускай мовы Эльжбета Раманчук:

— Я стараюся, каб гэтыя сцэнкі былі смешныя. Вядома, што мае быць нейкі сур’ёзны элемент, але таксама і элемент цікавы, вясёлы. Мы заўсёды заканчваем сцэнку па-беларуску, каб усе вельмі добра пачуваліся.

Айцец Славамір Якімюк:

— Сям’я не толькі дома, сям’я — таксама і ў школе. Тут адна радасць: дзеці цешацца, госці таксама, што іх дырэкцыя, настаўнікі не забываюць, запрашаюць. Таму ў Залукі чалавек прыязджае з радасцю.

Ужо 23 снежня ў школах ва ўсёй Польшчы пачынаецца святочны перапынак. У школу вучні вернуцца 2 студзеня.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя