Калядныя падарункі з Падляшша для суродзічаў з Гарадзеншчыны



Польская літаратура, школьныя прылады, дзіцячыя цацкі. Святочныя падарункі ад жыхароў Падляшша неўзабаве трапяць у Беларусь. Гэта супольная кампанія Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства і польскага Генеральнага консульства ў Гродне. Частка сабраных падарункаў ужо ў нядзелю перададуць у Гародню.

paczki-swiateczne-02

Браніслаў Ян Казлоўскі, прадстаўнік польскага консульства ў Гародні: Хачу сардэчна падзякаваць усім ахвяравальнікам. Нашая ўзнагарода – радасныя ўсмешкі дзяцей.

Багдан Дыюк, сябра ўправы ваяводства: Будзем працягваць збор падарункаў. Маем інфармацыю ад самаўрадаў, што працяваюць збіраюць, і перад Божым Нараджэннем перадзім усе падарункі суродзічам з Гарадзеншчыны.

Збор святочных пакетаў для польскіх дзяцей і моладзі ў Беларусі працягваецца да 15 студзеня.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Wojciech Oksztol/ wrotapodlasia.pl