Калядныя традыцыі ў дыскусійным клубе „АБ-Бы”



Калядныя традыцыі, гульні і спеў беларусаў прадставіла ў дыскусійным клубе „АБ-Бы”  Вольга Емяльянчык. Выкладчыца і ўдзельніца гурта „Гуда” завітала ў Беласток, дзе ў Склепе з культурай аб’яднання бацькоў у карысць дзяцей і моладзі, што вывучае беларускую мову, распавядала пра калядныя абрады.

DSC01826

Па словах самой Вольгі Емяльянчык, гэта была яе першая сустрэча з беларусамі Падляшша:

– Цёплая такая сяброўская атмасфера. Мне прыемна, што людзі ўжо спяваюць і ёсць свой рэпертуар, і рэпертуар з Падляшша – гэта для мяне вельмі радасная навіна, і я так спадзяюся, што ў вас будзе пашырацца кола людзей, якія спяваюць беларускія песні.

Цягам выходных Вольга Емяльянчык таксама праводзіць майстр-класы беларускага архаічнага каляднага спеву. Сустрэчы адбываюцца ў Склепе з культурай ў Беластоку.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Аляксея Трубкіна