Камоцкі і Navi Band завяршылі “Бардаўскую восень”



24 Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская восень-2017” завяршылі канцэрты-сустрэчы. У Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культры ў Шчытах-Дзенцялове выступіў Алесь Камоцкі.

Ранeй канцэрт у Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы даў Navi Band – Ксеня Жук і Арцём Лук’яненка:

– Для нас важна сказаць, што на сваёй роднай мове можна зарабляць грошы сваімі песнямі, збіраючы натоўпы людзей сольнымі канцэртамі. І быць паспяховымі. Гэта адзін з нашых пасылаў і ідэй. Мы не лічым сябе героямі. Мы проста займаемся сваёй справай. І калі гэта падабаецца людзям, мы проста шчаслівыя.

– І зараз, калі мы прайшлі досвед “Еўрабачання”, мы разумеем, што калі ёсць побач людзі, якія цябе падтрымліваюць, то ўсё будзе класна. Гэта моц, велізарная моц, якая падтрымлівае, якая натхняе.

Праз год пройдзе юбілейны, 25 Фестываль “Бардаўская восень”. У сувязі з гэтым, як ужо стала традыцыяй, у час юбілейных выпускаў не ладзіцца конкурсная частка. Галоўным арганізатарам мерапрыемства выступае Звяз у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры “Шчыты”.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя 

Фота аўтара