Канада збіраецца пабудаваць ліфт у космас



Кампанія з Канады збіраецца пабудаваць вежу вышынёй у 20 км, па якой касманаўты будуць адпраўляцца проста ў стратасферу.

veza_u_kosmas

Пра гэта паведамляе Еспресо.TV са спасылкай на The Independent.

Патэнт на ўзвядзенне гіганцкай вежы-ліфта выдала кампаніі Thoth Technology з Антарыа амерыканскае бюро.

Аўтары праекта лічаць, што іх праект дазволіць ашчаджаць паліва для ракет. Каб дабрацца да стратасферы па іх пнеўматычнай трубе яго спатрэбіцца на 30% менш.

Таксама вежу плануюць выкарыстоўваць для здабычы электраэнергіі з ветру, камунікацый і турызму.

Цяпер самы высокі будынак у свеце – гэта хмарачос Бурд Халіфа, у Дубаі. Яго вышыня – 828 метраў.