Кандыдаты на пасаду бурмістра Бельска правялі дэбаты



У Бельскім доме культуры сустрэліся кандыдаты на пасаду бурмістра горада Бельска Падляшскага. У дэбатах прынялі ўдзел Яраслаў Бароўскі, які зараз выконвае абавязкі бурмістра Бельска Падляшскага, Рамуальд Марганьскі, Анатоль Васілюк, Ян Радкевіч ды Юзэф Гасс. “Сустрэча дапамагла пазнаёміцца з кандыдатамі” – кажа журналіст Андрэй Здановіч.

– Прагучалі добрыя прапановы адносна Цэнтра культуры ў Бельску, дома для састарэлых. А таксама прапанова пабудовы бульвара. Кожны можа прыйсці і пабачыць, як гэта выглядае. Як кандыдаты гавораць, як прэзентуюцца, якія маюць планы, што для іх больш пільнае, што менш. Я па гэтай дэбаце больш пазнаў бельскіх кандыдатаў.

У дэбатах адсутнічаў шосты кандыдат Валянцін Карыцкі. Выбары ў органы самакіравання нагадаем пройдуць 16 лістапада.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя