Канферэнцыя пра Адама Міцкевіча ў Беластоку: „Публіцыстыка паэта сучасная для сённяшніх уцекачоў”



У Беластоку прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя „Адам Міцкевіч і рамантыкі перад традыцыяй віленскага філалагічнага асяроддзя”, у якой прынялі ўдзел навукоўцы з Польшчы і Літвы.

Адсутнасць беларусках даследчыкаў сярод выступоўцаў патлумачыла намеснік дэкана па стратэгіі развіцця філфаку Беластоцкага ўніверсітэта, прафесар Віялета Вейс-Мілеўская:

– Удзельнікаў з Беларусі няма па прычынах пра якія добра ведаем. Яны не могуць быць запрошаныя з увагі на геапалітычную сітуацыю, нестабільнасць нашай мяжы, вайны Расеі супраць Украіны. Такое рашэнне было прынята нашым кіраўніцтвам. Дагэтуль удзельнікі з Беларусі ўдзельнічалі ў канферэнцыях прысвечаных рамантызму, міжваеннай культуры. Я, як творца, не маю нічога супраць таго, каб дзяліцца Міцкевічам з літоўцамі, беларусамі, палякамі, але трэба гэта рабіць сэнсоўна.

Юбілейная міжнародная канферэнцыя ў гонар Адама Міцкевіча і рамантыкаў 19 стагоддзя адбылася ў рамках Года польскага рамантызму, прынятага Сеймам Рэспублікі Польшча. Па выніках канферэнцыі Беластоцкі ўніверсітэт выдасць тэматычны зборнік дакладаў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]