У Беластоку абмяркоўвалі тоеснасць і рэлігію татар ВКЛ



Навукоўцы з Беларусі, Расеі ды Польшчы размаўлялі пра беларускіх татараў. „Тоеснасць і рэлігія татар ВКЛ” – пад такой назвай прайшла канферэнцыя ў Падляшскім музеі народнай культуры.

„Гэтая тэма ў Польшчы больш даследаваная, чым у Беларусі”, – заўважыла доктар Святлана Грыбова з Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

 – На тэрыторыі Польшчы, хоць тут і менш татараў, але цікавасць да гэтай гісторыі і ўзровень вывучэння гэтай тэматыкі вышэй, чым на тэрыторыі Беларусі. Не так шмат спецыялістаў у Беларусі, якія б займаліся гэтай тэмай. Іх адзінкі. Таму, канешне, мне цікава тут пабываць, паслухаць, што кажуць польскія даследчыкі.

Сёлетнія канферэнцыі, арганізаваныя Звязам татар Польшчы, прымеркаваныя да 620-годдзя татарскага пасялення на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Навуковая канферэнцыя з удзелам польскіх татар мае прайсці ўвосень у Менску.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі