Кантрабанда на паўмільёна злотых



42 тысячы пачак беларускіх цыгарэтаў затрымаліваршаўскія і беластоцкія мытнікі. Кантрабанда знаходзілася ў адным з падваршаўскіх складоў.

1

Інфармацыю пра магчымую хованку нелегальных цыгарэтаў польскія мытнікі атрымалі ад літоўскіх і эстонскіх калегаў.

На месца мытнікі выправіліся разам са спецыялісткай па выкрыванні цыгарэтнай кантрабанды – лабрадоркай Лёкай. Кажа прэс-сакратар мытнай службы ў Беластоку Мацей Чарнэцкі:

– Вынікі праверкі пацвердзілі папярэдняе падазрэнне падляшскіх мытнікаў. Супрацоўнікі Варшаўскай мытні знайшлі ў каробках 42 тысячы пачак беларускіх цыгарэтаў агульным коштам больш за паўмільёна злотых.

Варшаўскія мытнікі пачалі крымінальную справу і рэквіравалі нельегальныя цыгарэты. Функцыянеры правяраюць цяпер, адкуль паходзіць нелегальны тавар і куды меў патрапіць.

2

4

3

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота bialystok.scelna.gov.pl