Кантрабанда цыгарэт у кантэйнеры з пыласосамі



Супрацоўнікі Падляшскага ўпраўлення дзяржаўных даходаў (KAS) з чыгуначнага памежнага пераходу ў Сямёнаўцы прадухілілі кантрабанду сямідзесяці пяці тысяч пачак цыгарэт. Кантрабанда была схаваная ў кантэйнеры з пыласосамі. Ацэначны рынкавы кошт забяспечаных цыгарэт складае больш за 1 мільён 120 тысяч злотых. – кажа прэс-сакратар падляскіх мытнікаў Мацей Чарнэцкі.

Кантрабанда была схаваная ў кантэйнеры з пыласосамі, у адным з 49 кантэйнераў, якія ўехалі ў Польшчу чыгункай з боку Беларусі. Ацэначны рынкавы кошт цыгарэт складае больш за 1 мільён 120 тысяч злотых.

Як адзначае Мацей Чарнэцкі, супрацоўнікі КАС распачалі справу аб кантрабандзе цыгарэт, якую вядзе Падляшская мытна-падатковая ўправа ў Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя