Кантрабанда тытуню для кальянаў затрымана ў Баброўніках



Кантрабанда тытуню для кальянаў была затрымана супрацоўнікамі Нацыянальнай адміністрацыі даходаў (КАS) з памежнага пераходу ў Баброўніках.

Нелегальны тавар быў схаваны ў салоне грузавіка. Распавядае прадстаўнік падляшскіх мытнікаў Мацей Чарнецкі:

– Падчас вобшуку грузавіка, якім кіраваў 31-гадовы беларус, выявілі 680 упаковак па 100 г з тытунём для кальяну. Нелегальны тавар быў схаваны пад падлогай кабіны кіроўцы. Мужчына прызнаўся ў кантрабандзе і растлумачыў, што хацеў прадаць 68 кг араматызаванага тытуню на адным з базараў у Варшаве. Супрацоўнікі KAS пачалі супраць кіроўцы крымінальную справу.

Цяпер 31-гадовы беларус адкажа ў судзе за здзейсненае фінансавае правапарушэнне. Акрамя канфіскацыю тытуню, яму пагражае яшчэ і вялікі штраф.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: podlaskie.kas.gov.pl