Кантрабанда ў дошках



У Будзіску, што недалёка ад польска-літоўскай мяжы, сіламі некалькіх сілавых ведамстваў была затрымана літоўская фура гружаная дошкамі, якая накіроўвалася ў Заходнюю Еўропу.

Пасля дакладнай праверкі фуры высветлілася, што некаторыя з паддонаў з дошкамі спецыяльна абсталяваныя і утрымліваюць унутры кантрабандныя беларускія цыгарэты.

У фуры, якой кіраваў 56-гадовы грамадзянін Літвы, мытнікі выявілі каля 65 тысяч пачак цыгарэт.

Паводле podlaskie.kas.gov.pl