Кантрабанда ў грануляце



Супрацоўнікамі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі ў Баброўніках затрыманы грузавік, які вёз з Беларусі мяшкі з гранулятам. Грузавік, якім кіраваў 44-гадовы беларус, быў дагледжаны.

Падчас праверкі высветлілася, што ў некаторых мяшках з гранулятам схаваныя скрынкі з кантрабанднымі цыгарэтамі. Было выяўлена каля 10 тысяч пачак цыгарэт, прыблізны рынкавы кошт якіх складае 140 тысяч злотых.

Супраць кіроўцы пачатая справа. Мужчыне пагражае вялікі штраф.

podlaskie.kas.gov.pl