Кантрабанда ў таварным цягніку ў Кузніцы



Супрацоўнікі Дзяржаўнай падатковай адміністрацыі на чыгуначным памежным пераходзе ў Кузніцы падчас праверкі таварнага цягніка, які ўязджаў з Беларусі, выявілі 8 тысяч пачак нелегальных цыгарэт. Кантрабанда была выкрыта з дапамогай сканера.

Рыначны кошт выяўленых цыгарэт складае каля 200 тысяч злотых. Па справе кантрабанды ў Падляшскай мытна-падатковай інспекцыі ў Беластоку пачатая справа.

podlaskie.kas.gov.pl