Кантрабандныя цыгарэты ў падлозе грузавіка
На польска-беларускім памежным пераходзе ў Кузніцы супрацоўнікамі мытні затрыманы грузавік, які перавозіў кантрабандныя цыгарэты беларускай вытворчасці.
Падчас дагляду грузавіка, перад якім аўтамабіль прайшоў праз рэнтген, было выяўлена 2570 пачакаў цыгарэт з беларускім акцызнымі маркамі. Кантрабанда была схаваная ў падлозе прычэпа. Прыблізны рыначны кошт нелегальных тавару перавышае 35 тысяч злотых.
У дачыненні да кіроўцы, 31-гадовага грамадзяніна Беларусі, які прызнаўся ў перавозцы кантрабанды, пачата справа. Мужчыне давялося заплаціць 30 тысяч злотых.
