Кантрабандныя цыгарэты ў „падвойнай сцяне” грузавіка
Кантрабанда 31 000 пачкаў цыгарэт была знойдзена супрацоўнікамі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (КАS) з пагранічнага пераходу ў Баброўніках. Незаконныя цыгарэты былі схаваныя ў адмысловым тайніку ў грузавіку, які заехаў у Польшчу з Беларусі. Прыкладны рынкавы кошт выяўленай кантрабанды складае 463 тысячы злотых.
Супрацоўнікі КАS з памежнага пераходу ў Баброўніках разам з супрацоўнікамі Падляшскага падраздзялення памежнай службы спынілі, меркавана, пусты грузавік для праверкі. Аднак, службовы сабака Міла пры праверцы прычэпа паказаў на адну са сценак. Нос чацвераногага афіцэра меў рацыю, у спецыяльна падрыхтаванай схованцы грузавіка, якім кіраваў 27-гадовы беларус, за т.зв. „падвойнай сцяной” знаходзілася 31 000 пачкаў цыгарэт.
У дачыненні да кіроўцы, які прызнаўся ў кантрабандзе, была пачата крымінальная справа.
Незаконны тавар ацэначным коштам 463 тысячы злотых накіраваны на склад Падляшскага KAS. Таксама быў канфіскаваны транспартны сродак, прыстасаваны для кантрабанды. Кіроўцу можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўлення волі за спробу кантрабанды.
