Кантрабанду цыгарэт везлі пад выглядам сухога бульбянога пюрэ



Па дакументах груз збіраліся даставіць у Латвію. Аднак яго перахапілі літоўскія мытнікі ў Медзінінкаі. Іх прэс-служба паведамляе, што ў грузавіку мусіла быць 12 тон сухога бульбянога пюрэ. Яны праверылі груз рэнтгенам і ў іх узнікла падазрэнне наконт наяўнасці кантрабанды. Агляд яго пацвердзіў.

Каля 127 тысяч пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці („Minsk” і „NZ Gold”) на амаль 0,5 млн еўра было схавана ў скрынках з пюрэ.

Кіроўцам грузавіка DAF з’яўляецца грамадзянін Беларусі. Два дні ён правёў за кратамі. 20 кастрычніка яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.

Фота: lrmuitine.lt