«Канцэрт пажаданняў» на вялікім экране



У Шчытах-Дзенцялове, што ў Бельскім павеце, прайшоў паказ стужкі «Ці слухалі вы?», прысвечанай добра вядомай перадачы, якая гучыць на хвалях Беларускага Радыё Рацыя. Аўтарам фільма з’яўляецца наш рэдакцыйны калега Радэк Дамброўскі.

ZdjecieD

«Канцэрт пажаданняў» – гэта не толькі перадача, але таксама круг людзей, якіх аб’ядноўвае нешта агульнае, кажа творца:

– Хацеў распавесці людзям пра тое, што ёсць такая перадача. І вакол яе аб’ядноўваюцца людзі. Што а 18-й гадзіне ў суботу некалькі тысяч чалавек слухаюць яе і даюць сігнал пра сваё існаванне,  тэлефануючы ці дасылаючы СМСку.  

Я хацеў таксама паказаць, што ёсць супольнасць людзей, якія не карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі ў інтэpнеце, а перадачай на Беларускім Радыё Рацыя, дадае Радэк Дамброўскі. Акрамя «Ці слухалі вы?», паказалі фільм з серыі «Носьбіты культуры», прысвечаны Віктару Шведу. Пасля сеансаў можна было прыняць удзел у майстар-класах, датычных стварэння фільма.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара