Канцэрт „Wolność dla Białorusi” у Беластоку



Беларусь абавязкова будзе свабоднай – упэўненыя госці і ўдзельнікі канцэрту “Wolność dla Białorusi”, які адбыўся ў Беластоку.

Канцэрт пачаўся незвычайна: прысутныя закрычалі ў падтрымку беларускага народа, каб яго голас быў пачуты. Сярод арганізатараў – беларус Дзмітрый Сяўко:

– Дзякуючы канцэртам, акцыям, што праводзяцца і ў Польшчы, і ў іншых еўрапейскіх краінах, мы не даем забыць пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Мы нагадваем Еўрапейскаму парламенту, што ў Беларусі нічога не спынілася, там надалей працягваецца тэрор з боку лукашэнкаўскага рэжыму.

Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:

– Мы не пагаджаемся з дыктатурай, мы не пагаджаемся з тым, што выбары ў Беларусі былі ганебна сфальшаваныя. Мы – разам са свабоднымі беларусамі, я ведаю, што ім вельмі цяжка. Арышты і крыкі, якія адтуль вырываюцца, гэта галасы, які клічуць на дапамогу.

Музыка і мастак Алег Кабзар:

– Раптам нарадзілася новая нацыя, новы народ беларускі, які паказаў свае якасныя старонкі, якія заўсёды меў, але патрэбныя былі такія ўмовы, каб яны выявіліся. Я ганаруся сваім народам цяпер.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Канцэрт “Вольнасць для Беларусі” быў сумешчаны з шэрагам размоў з запрошанымі гасцямі, сярод якіх – прафесар Алег Латышонак, прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі, старшыня фонду “Беларусь 2020” Марына Ляшчэўская ды іншыя. 

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара