“Канцэрт жыцця” Міколы Ваўранюка пакажуць у Шчытах



Канцэрт жыцця” – дакументальны фільм нашага рэдакцыйнага калегі Міколы Ваўранюка, пра адну з найбольш папулярных перадачаў Беларускага Радыё Рацыя “Падляшскі канцэрт Пажаданняў”, – пашырае кола гледачоў.

Пасля Беластоку і Гайнаўкі змогуць яго паглядзець жыхары Шчытоў на Бельшчыне. Аўтар фільму Мікола Ваўранюк падрыхтаваў таксама для паказу фільм, зняты некалькі гадоў таму ў Шчытах.

– У Шчытах хацеў бы паказаць рэпартаж, які зрабіў некалькі гадоў таму, у якім цэнтральнае месца іграе той Цэнтр прамоцыі беларускай культуры Шчыты. Пару гадоў таму адбываўся пленэр маладых мастакоў-фатографаў. Яны ездзілі па ваколіцы. І не толькі яны героямі з’яўляюцца, але і людзі, якія жывуць у навакольных вёсках.

Паказ фільму “Канцэрт жыцця” Міколы Ваўранюка адбудзецца сёння, 22 верасня, у памяшканні Цэнтру прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах. Пачатак а 15-ай гадзіне.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]