Канцэрты памяці Віктара Волкава і Тамары Саланевіч



Праходзіць другі дзень конкурсных праслухоўванняў 31-га Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2016”. Сёння журы і слухачы пачуюць хор хлопчыкаў з Дзіцячай школы мастацтва ў Светлагорску. Хор з’яўляецца лаўрэатам Беластоцкага фестывалю 2009 года. Апрача канцэрта ў філармоніі сёння фестываль выходзіць за межы Беластока. У Міхалове канцэрт, прысвечаны беларускай рэжысёрцы Тамары Саланевіч, пройдзе ў мясцовым асяродку культуры.

У Супраслі ў час канцэрта памяці фатографа Віктара Волкава заспявае хор псалмістаў-стараабрадаўцаў з прыходаў Екабпілсу і Рыгі, кажа жонка мастака Гражына Волкава:

– Я была вельмі здзіўлена, калі мне патэлефанаваў спадар Мікалай Бушко і паведаміў пра такі намер. Канцэрт адбудзецца ў Супраслі. Напэўна, Віктар на небе будзе  вельмі шчаслі , што ягоныя сябры заспяваюць для яго.

Канцэрт, прысвечаны Віктару Волкаву, адбудзецца ў касцёле Нараджэння Панны Марыі ў Супраслі а 19-й. А 18-й гадзіне пачнецца канцэрт, прысвечаны Тамары Саланевіч ў Мілалоўскім доме культуры. У Бельскім доме культуры а 18-й можна будзе пачуць хор Расейскай музычнай акадэміі імя Гнесіных.

Конкурсныя слуханні ў Беластоцкай філармоніі пачынаюцца а 17-й гадзіне.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота Jerzy Fedorowicz

[manual_related_posts]