Караль Пілецкі: Падтрымліваем уцекачоў з Украіны і пільнуемся, бо можам стаць наступнымі



Каля беластоцкай ратушы «Грамадзянская платформа» агучыла праект сумесных дзеянняў ваяводскага самакіравання па дапамозе бежанцам з Украіны, якія будуць абмеркаваны ў панядзелак на агульным сходзе.

Кажа радны Сейміка Падляшскага ваяводства Караль Пілецкі:

– Перад намі вайна ў нашага суседа. Вайна ідзе ва Украіне. Гэта вымагае ад нас асаблівых дзеянняў. І ад таго, як будзе развівацца лёс гэтай вайны, гэта будзе мець уплыў на Рэч Паспалітую. Як ваяводскае самакіраванне мы маем некалькі лакацыяў. Напрыклад, асяродак у Сувалках. Ёсць там некалькі дзясяткаў месцаў для начлегу. Хацелі б мы запрапанаваць той асяродак, як месца для прыняццяўукраінцаў, якія прыедуць у Падляшскае ваяводства. Канешне, прапанаваць бясплатна.

Аб прычынах і намерах стварыць міжпартыйную каманду, якая б каардынавала ўсю дзейнасць дапамогі ўцекачам з Украіны, паведаміў радны Сейміка Падляшскага ваяводства Яраслаў Дваржанскі:

– У жыцці бываюць такія хвіліны, калі трэба забыць пра тое, што не ёсць важным, забыць пра спрэчкі, сканцэнтравацца на тым, што ёсць істотнае. Стаім перад вялікім няшчасцем, якое здарылася з украінскім народам. Адбылася агрэсія, якой няма прыкладаў у сучасным свеце. Заўтра адбудзецца паседжанне нашага лакальнага парламенту Падляшскага ваяводства. Будзем пераконваць пана маршала да дыскусіі, як у гэтай сітуацыі можам дапамагчы.

Агулам для ўцекачоў з Украіны прапануецца ўвесці прадастаўленне бясплатнага пражывання, бясплатнага праезду на чыгунцы і атрыманне адпаведных сродкаў з бюджэту Падляшскага ваяводства.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]