Каронавірус у Польшчы – прагнозы неспрыяльныя



У краіне больш за 16 тысяч новых выпадкаў заражэння каронавірусам, памерлі за апошнія суткі 423 чалавекі, з іх 270 чалавек мелі хранічныя захворванні. Такім чынам, агульная колькасць ахвяр пандэміі ў Польшчы набліжаецца да 102-х тысяч. На гэты момант у краіне хварэе кавідам больш за 414 тысяч чалавек. Занятыя 1 600 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Днямі міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі прызнаў, што “мы знаходзімся ў перыядзе вялікай няпэўнасці і рызыкі”. Паводле яго, найбольш “чорны сцэнар” прадугледжвае больш за 100 тысяч выпадкаў заражэння штодзённа. Найперш гэта звязана са штамам “амікрон”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: se.pl