КАS зліквідавала месца па разліве нелегальнага алкаголю



Больш за 750 літраў самагону Падляшскае аддзяленне Падатковай Інспекцыі КАS выявіла ў гміне Турось Касцельна пад Беластокам. Трое мужчын былі затрыманыя. Пагражаюць ім вялікія штрафы.

Фота: podlaskie.kas.gov.pl

Кажа прэс-сакратар падляшскіх мытнікаў Марыюш Чарнэцкі:

– Службоўцы KAS з Беластоку ўвайшлі на адну з прыватных тэрыторый у гміне Турось Касцельна ў Беластоцкім павеце. У гаспадарчым памяшканні, якое знаходзіцца на гэтай тэрыторыі, службоўца выявілі разлівачную нелегальнага алкаголю. На месцы знайшлі бутлі і бутэлькі, у якіх знаходзілася каля 750 літраў так званага бімберу. Таксама былі знойдзены харчовыя араматызатары і сіропы, якія выкарыстоўваліся для фарбавання самагону. Былі там таксама этыкеткі. На месцы знаходзіліся мужчыны ва ўзросце 23, 27 і 42 гадоў. Пагражаюць ім высокія штрафы.

KAS перасцерагае адносна пакупкі і ўжывання алкаголю з нелегальных крыніц, паколькі гэта можа быць небяспечна для здароўя спажыўцоў. Мытныя лабараторыі неаднаразова пацвярджалі ўжыванне тэхнічнага спірту, у тым ліку вадкасцяў для мыцця шкла і грыль-запальніц у якасці дадатку да т.зв. самагону, які быў выстаўлены на продаж на чорным рынку.

Беларускае Радыё Рацыя