Кася Патонец: Беларусы маюць “вірус дзейнасці”



„Школа лідараў” запрашае беларусаў стаць лідарамі сваёй супольнасці.

У Беластоку стартуе анлайн-школа лідараў, скіраваная на эмігрантаў. Школа вучыць стаць лідарам сваёй супольнасці. Яе заснавальніца Кася Патонец зазначае, што менавіта беларусы маюць “вірус дзейнасці”:

– Праект рэалізаваны фондам “Адкрытая адукацыя” – гэта беластоцкая арганізацыя, для якой з’яўляецца важнай рэалізацыя перадусім адукацыйнай дзейнасці, а таксама пытанняў, звязаных з дэмакратыяй, з грамадзянскай пазіцыяй. І фонд запускае рэалізацыю праекту “Сіла супольнасці”. У рамках гэтага праекту мы рэалізуем працу міжкультурнай “Школы лідараў”.  

У варштатах могуць бясплатна прыняць удзел усе жадаючыя асобы, якія прыехалі ў Польшчу з-за мяжы і жадаюць развіць свае лідарскія здольнасці.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя