Кавалерыйскі рынак у Беластоку чакае сур’ёзная рэканструкцыя



Кампанія „Лех”, якая адказная за правядзенне гандалю на Кавалерыйскім рынку ў Беластоку, плануе стварыць тут новы cельскагаспадарчы гандлёвы цэнтр, а таксама правесці поўную рэканструкцыю аб’екта.

Рынак вельмі папулярны сярод пакупнікоў з Беларусі. Арганізатары прадбачаць вялікую зацікаўленасць з боку прадпрымальнікаў, не выключаюць супрацу з беларускімі партнёрамі.

– З’явіцца там дзве гандлёвыя залі, у якіх будзе размяшчацца каля 350 гандлёвых ралетаў, 200 з якіх гастранамічныя. Сёлета 28 лютага мы абвесцілі пра пачатак складання заяваў патэнцыйных арэндатараў гандлёвых памяшканняў. Стартавая цана метра квадратнага – 29 злоты нетта. Хто прапануе найлепшыя кошты, той і будзе выйграваць той конкурс.

На Кавалерыйскім рынку з’явяцца між іншым новыя месцы для паркавання, а старыя будуць адрэмантаваныя. Паркінг плануецца зрабіць бясплатным і ён надалей будзе даступны для заўзятараў на час правядзення матчаў на стадыёне побач.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя