Казкі па-беларуску ў нацыянальны тыдзень чытання
Амаль 3,5 тысячы польскіх гарадоў і мясцовасцяў далучылася да акцыі: Нацыянальны тыдзень чытання дзецям. Гэтае штогадовае свята чытання адзначаецца сёлета пятнаццаты раз.
Сярод партнёраў акцыі між іншымі Пачатковая школа ім. св. Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку. Тут казкі і вершы дзецям чыталі беларускія журналісты. На думку настаўніцы Яанны Марко, такія сустрэчы заахвочваюць вучняў да адкрывання беларускай дзіцячай літаратуры.
— Такія акцыі вельмі патрэбныя, бо дзеці вельмі любяць, калі да іх прыходзяць госці, і калі хтосьці прыходзіць да нас і чытае, яны гэта вельмі доўга памятаюць. Так, як у нас штогод адбываецца дыктоўка па беларускай мове, сёлета я таксама вырашыла, што не буду сама чытаць, а запрашу гасцей, і дзеці вельмі цешацца і любяць, а потым доўга памятаюць гэта.
Беларускія казкі і вершы дзецям чытала наша рэдакцыйная калега Ганна Мордань і журналіст Радыё Беласток Міхась Сцепанюк.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток