“Казкі па-свойму” прэзентавалі ў беластоцкай школе



Казкі па-свойму” – выданне на 80 старонак, якое ўключае 11 сусветнавядомых казак, выкладзеных на дыялекце беларусаў Падляшша. Прэзентацыя кнігі адбылася ў непублічнай гімназіі Св. Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку. Перфармацыйнае чытанне казак прадставілі акторкі тэатра «Чрэва» Іаанна Троц і Ева Кот:

– Усе ведаюць гэтыя казкі, і чытаюць, напэўна, іх па-польску. А мы пастараліся і выдалі такую кніжку – “Казкі па-свойму”.

Кніга «Казкі па-свойму» выдадзеная намаганнямі тэатра «Чрэва» ў 2018 годзе, ілюстрацыі да яе выканала Магдалена Петрук.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі