Праваслаўны асяродак „Элеос” у Беластоку дапамагае дзецям з Украіны



Элеос – цэнтр ад праваслаўнай царквы ў Беластоку збірае дапамогу для уцекачоў з Украіны і можа імі заапекавацца. Пра гэта паведамляе каардынатарка цэнтра Марта Хаманюк:

Элеос разам з праваслаўнай школай збірае рэчы для ўцекачоў з Украіны. Цяпер мы аказваем ім падтрымку і дапамогу. Мы атрымалі сумкі ды іншыя рэчы для перадачы дзецям у Беластоку. На адной з нашых пляцовак у панядзелак хочам пачаць дзяжурства, якое працягнецца 3 гадзіны з 9 да 12, каб у гэты час даглядаць дзяцей з Украіны. Каб тыя мамы, якія былі з імі ўвесь час, маглі крыху адпачыць.

У панядзелак адбудзецца сустрэча з уладамі цэнтра і маюць быць размешчаныя дзеці ўцекачоў. Усе ахвочыя могуць прыйсці ў цэнтр і прынесці гуманітарную дапамогу.

Беларускае Радыё Рацыя