ХІІІ Злёт вікінгаў, славян і балтаў



Старажытныя ваяры, рамеснікі і вешчуны з’ехаліся ў выходныя ў Драгічын, што на Падляшшы. Тут трынаццаты раз прайшоў Злёт вікінгаў, славян і балтаў. Свае майстэрства прэзентавалі рэканструкцыйныя групы, кавалі, збройнікі ды ганчары. Фестываль упісваецца ў гістарычнае месца, якім ёсць горад Драгічын, і штораз больш людзей кожны год прыбывае пабачыць аматараў гісторыі, кажа арганізатар Андрэй Глэмбіцкі.

Фантастычнае месца, людзям вельмі падабаецца, таму гэты фестываль надалей тут робім. Але стараемся, каб кожны наступны фестываль быў зроблены нанова. Каб людзі, якія ведалі, як гэта калісьці было ці магло б быць, маглі параўнаць з тым, што ёсць. Успрымаем гэта як добрую забаву, а таксама стараемся пашырыць чалавечую свядомасць.

У час Злёту ваяроў, славян, вікінгаў і балтаў адбылася інсцэніроўка бітвы-наезду палянаў на Драгічын. Рэканструктары з розных груп вялі таксама спаборніцтвы ў конкурсе на лепшага ваяра.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Дарагічын

Фота аўтара