ХХІІ Дні Юдаізму ў Каталіцкім Касцёле Польшчы



17 студзеня ў Польшчы адзначаюцца ХХІІ Дні Юдаізму ў Каталіцкім Касцёле. Ад трох гадоў у Дуброве Беластоцкай, што на Сакольшчыне, праходзяць урачыстасці, звязаныя з гэтым святам. Мястэчка да вайны ў большасці насялялі яўрэі. Таму і сёлета жыхары Дубровы, моладзь з мясцовага ліцэя, прадстаўнікі касцёла ды яўрэйскай абшчыны ў Польшчы супольна маліліся на мясцовым кіркуце. Аб’яднаныя ў малітве таксама ўспаміналі дуброўскіх яўрэяў, якія былі памардаваныя ў канцэнтрацыйным лагеры ў Трэблінцы.

Ксёндз Артур Сулік: Дэвіз ХХІІ Дзён Юдаізму ў Польшчы ўзяты з кнігі прарока Асія: “Не прыходжу, каб прайграць”.

Дарота Будзынска, арганізатарка мерапрыемства: Тая супольнасць, якая будавала Дуброва, будавала гэтае мястэчка, прамысловасць, рамёствы, знікла, можна сказаць, за адзін дзень. І засталася пустка. І гэтая пустка існавала некалькі дзясяткаў гадоў. Мусім узаемна пазнаваць адзін аднаго. Калі пазнаем, то змяняем разуменне, што ёсць для нас чужы. Чым больш будзем ведаць, тым лепш будзем ставіцца да іншых.  

Сказала ў час ўрачыстасці прадстаўніца яўрэйскай абшчыны Люсі Лісоўская.

Цэнтральныя ўрачыстасці ХХІІ Дзён Юдаізму праходзяць у Лодзі, дзе да ІІ Сусветнай вайны большасць жыхароў горада складалі яўрэі. Арганізатарам Дзён Юдаізму з’яўляецца Камітэт Канферэнцыі Епіскапату Польшчы па справах Дыялогу з Юдаізмам.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя