„Хлапечая малітва” ў Бельску Падляшскім



У Бельску Падляшскім прайшоў канцэрт царкоўнай музыкі „Хлапечая малітва”.

Перад бельскай публікай выступілі тры хлапечыя хоры: з Літвы, Украіны ды беларускі хор Рэспубліканскай гімназіі-коледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Кажа яго дырыжор Павел Шэпелеў:

– Мы рыхтуем дзяцей да кансерваторыі, да акадэміі музыкі. Таму іх будучы лёс наўпрост будзе звязаны з прафесійнай дзейнасцю ў музыцы, і больш за тое, з прафесійнай дзейнасцю дырыжораў. Не проста спевакоў, не проста нейкіх выканаўцаў, а менавіта дырыжораў.

„Хлапечая малітва” – гэта адзін з суправаджальных канцэртаў Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2018” у Беластоку.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя