Хрысціяне становяцца найбольш пераследаванай рэлігійнай групай у свеце
Год таму
90 тысяч хрысціян былі забітыя цягам 2016 года, а каля 600 мільёнаў былі рэпрэсаваныя з-за сваёй веры.
Хрысціяне становяцца найбольш пераследаванай рэлігійнай групай у свеце, – паведамляе Радыё Ватыкана.
Па словах Папы Францішка, зараз хрысціянаў больш пераследуюць, чым у першых стагоддзях нашае эры. Асабліва паслядоўнікі Хрыста пакутуюць ад рук прадстаўнікоў так званай Ісламскае дзяржавы.