„Хуткая” ад фонда Вялікага аркестра святочнай дапамогі



Новая машына „хуткай дапамогі” будзе ратаваць жыцці дзецям у Беластоку. Універсітэцкая дзіцячая клінічная бальніца атрымала ад фонда Вялікага аркестра святочнай дапамогі новую машыну.

Медычную спецмашыну за паўмільёна злотых перадаў старшыня фонда Юрэк Овсяк. Грошы на пакупку новай машыны „хуткай дапамогі” паходзяць з мінулагодняга збору сродкаў у межах Вялікага аркестра святочнай дапамогі, кажа Юрэк Овсяк.

– Мы вельмі рады, што змаглі гэта рэалізаваць. Шпіталь мусіць яе абслугоўваць і выкарыстоўваць як найлепш.

Фонд Вялікага аркестра святочнай дапамогі падтрымлівае беластоцкую дзіцячую бальніцу ад самага пачатку. Бальніца ўжо атрымала 301 медыцынскі прыбор за квоту 7 мільёнаў злотых.

Сёлетні фінал Вялікага аркестра святочнай дапамогі адбудзецца ў наступную нядзелю 13 студзеня.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток.

Фота аўтара