Кіеў запытаў сустрэчу з Расеяй і іншымі краінамі на працягу 48 гадзін



Кіеў запытаў сустрэчу з Расеяй і ўсімі дзяржавамі – удзельніцамі Венскага дакумента на працягу 48 гадзін для абмеркавання сітуацыі з бяспекай. Пра гэта паведаміў кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба.

«Расея не адказала на наш запыт у адпаведнасці з Венскім дакументам. Такім чынам, мы робім наступны крок. Мы патрабуем сустрэчы з Расеяй і ўсімі краінамі-ўдзельніцамі на працягу 48 гадзін для абмеркавання пытання аб узмацненні і перадыслакацыі яе войскаў уздоўж нашай мяжы і ў часова акупаваным Крыме», – напісаў ён у Twitter.

„Калі Расея сур’ёзна гаворыць аб непадзельнасці бяспекі на прасторы АБСЕ, яна павінна выканаць сваё абавязацельства па забеспячэнню ваеннай транспарэнтнасці ў мэтах дээскалацыі напружанасці і ўмацавання бяспекі для ўсіх”, – дадаў міністр.

[manual_related_posts]