Кіраўнік Памежнага камітэта аддаў каманду без папярэджання ўжываць зброю



Паводле старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Анатоля Лапо, польскі бок хоча справакаваць беларускіх памежнікаў “на нейкія захады ў адказ”. Ён згадаў, у прыватнасці, пашкоджаны памежны знак, у чым беларускі бок абвінаваціў польскі. Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлеканала “Беларусь-1”.

“Калі я атрымаў інфармацыю, што польскія сілавікі плануюць, магчыма, захапіць беларускага памежніка, я аддаў каманду без папярэджання неадкладна ўжываць зброю”, — сказаў Анатоль Лапо.

[manual_related_posts]