Кірыл Канарскі – масквіч, закаханы ў Падляшша



Кірыл Канарскі – масквіч, закаханы ў Падляшша, фатограф, выкладчык расейскай мовы – стаў героем першай у гэтым годзе сустрэчы з серыі “Людзі вядомыя і невядомыя”, якія ладзіць галерэя “Нараўка“ імя Тамары Саланевіч у Нараўцы.

“На Падляшша прывяла мяне любоў да маёй жонкі ды мае карані. Бо мае продкі выводзяцца з Магілёву ў сённяшняй Беларусі,” – кажа Кірыл Канарскі.

Мая жонка паходзіць з Гайнаўкі. Тут я вярнуўся да сваіх каранёў, адкуль мой род паходзіць. Праўда не з Гайнаўкі мой род паходзіць, але з тэрыторыі сучаснай Беларусі. Значыць, я думаю, вярнуўся. Ужо 5 гадоў жыву на Падляшшы. Думаю, што памяць продкаў абудзілася ўва мне. Ну і яшчэ цёшча і цесць паўплывалі на тое, што я пачаў гаварыць па-свойму (на падляшскай гаворцы-РР).

Яшчэ да паловы лютага ў галерэі “Нараўка” імя Тамары Саланевіч у Нараўцы зможам паглядзець фотавыставу Кірыла Канарскага. Масквіча, закаханага ў Падляшша.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток