Колеры грузінскага праваслаўя поглядам фатографаў з Польшчы
Чацвёрты год запар Выдавецтва варшаўскай праваслаўнай метраполіі набліжае да чытачоў шматколерную прыгажосць праваслаўя ў свеце.
Гэтым разам фатографы Яраслаў Харкевіч і Марыюш Верэдынскі паказваюць праваслаўе ў Грузіі.
Новы альбом цыкла “Колеры праваслаўя” змяшчае 145 фатаграфіі, на якіх відаць асобы, духоўнае багацце Грузіі, традыцыі, старажытная архітэктура, іконаграфія і прыгожыя краявіды, кажа адзін з аўтараў Яраслаў Харкевіч.
– Увогуле ў Грузіі есць вельмі спецыфічныя месцы, якія не могуць не наведаць тыя, хто выбірае Грузію. Гэта і Тбілісі, і старажытная сталіца Мхцета, а таксама манастыры, якія раскінутыя па ўсёй тэрыторыі Грузіі.
Асноўную частку альбома папярэджвае „Уступнае слова” мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польчшы Савы, а таксама эсэ “Дзве тысячы гадоў вернасці” ксяндза Генрыка Папроцкага.
Альбом “Колеры праваслаўя. Грузія” можна набыць у Цэнтры праваслаўгай культуры ў Беластоку і у краме на сайце cerkiew.pl
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
