Конкурс “Падляшская марка году 2015”
Вызначаецца пераможца конкурсу “Падляшская марка году 2015”. Пачалося інтэрнэт-галасаванне, у час якога можна аддаць перавагу аднаму з 18-ці кандыдатаў. А сярод іх, між іншым, карыцінскі сыр “Свойскі”, Halfway Festival і фестываль кароткаметражнага кіно „Żubroffka”.
Як падкрэслівае віцэ-дырэктар Дэпартаменту прамоцыі ваяводства ў маршалкоўскай ўправе Міхал Падбельскі, пераможца атрымае 15 тысяч злотых і магчымасць прадстаўляць сябе ў Польшчы і за мяжой:
– Галасаванне адбываецца ў Інтэрнэце. Правіла наступнае: адзін тэлефонны нумар – адзін голас. Каб прагаласаваць, трэба падаць свой номер і пасля дасланага СМС-а напісаць адпаведны код на інтэрнэт-старонцы. Галасаванне бясплатнае і будзе адбывацца на 25 красавіка.
Сярод намінаваных – таксама Suwałki Blues Festival, ільняное масла і жывёлагадоўчая выстава ў Шэпетове.
Хто атрымае 15 тысяч злотых і магчымасць прамоцыі свайго прадукта – дазнаемся 25 траўня ў час гала-мерапрыемства ў Падляшскай оперы і філармоніі.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
