Круглы стол са Святланай Ціханоўскай у Цэнтры Беларускай Салідарнасці



Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае на Круглы стол са Святланай Ціханоўскай у справах рэпрэсаваных беларусаў.

Сустрэча адбудзецца ў аўторак 20.10 а 15. 30 у Цэнтры Беларускай Салідарнасці па адрасе вул. Мазавецка 12, 3 паверх.

З прычыны эпідэміялагічнай сітуацыі колькасць месцаў абмежаваная. Калі вы зацікаўленыя прысутнасцю, то дасылайце свае заяўкі на [email protected].

Арганізатары з вамі звяжуцца.

На сустрэчы абавязковыя маскі, дэзінфекцыя і ўтрыманне дыстанцыі.

Беларускае Радыё Рацыя