Крысціна Бурынскайтэ: Беларусь павінна ўключыць гісторыю рэпрэсій у свой афіцыйны дыскурс



Дэлегацыя з 35 супрацоўнікаў Віленскага музея ахвяр генацыду і гісторыкаў Літвы завітала ў Музей Памяці Сібіры, каб абмяняцца вопытам і азнаёміцца з інавацыйнымі метадамі працы беластоцкай установы.

Галоўны прынцып музея – фіксацыі цяжкіх старонак гісторыі для Беларусі акрэслілі супрацоўніца Віленскага музея ахвяр генацыду, які месціцца ў былым будынку КДБ, Рамунэ Драўчунайтэ і дырэктар Дэпартамента вывучэння генацыду Крысціна Бурынскайтэ:

– Сістэму змяняць трэба. Трэба дэмакратычнае грамадства, не таталітарнае, не аўтарытарнае.

–  Праўда ранняя ці позняя ўсё адно пераможа.

– Дыктатары баяцца праўды і прагі людзей да свабоды.

–  Будзьце свабодныя ў душы, таму што і нашыя ссыльныя былыя палітзняволеныя былі ў Сібіры, у лагерах, але ў душы яны былі свабоднымі людзьмі. І яны гэтую свабоду праз шмат год прывезлі назад у Літву. І з гэтага ў нас усё атрымалася, усе змены.

– Канешне, нам дапамагаў і Захад. Гэтая дапамога таксама вельмі важная.

На думку спікераў, пры рэфармаванні беларускай сістэмы, у тым ліку і музейнай, варта ўлічыць гістарычныя пытанні калабарацыянізму і далейшага лёсу савецкай спадчыны. Краевугольным пытаннем застаецца і ліквідацыя савецкай сістэмы КДБ у Беларусі, і трансфармацыя яе ў новую сістэму на патрэбы народа і краіны.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]