Кшыштаф Кізевіч: Фільм пра беларусаў на Падляшшы – гэта ўжо сфера незалежнага кіно



У сядзібе гарадскога цэнтра культурнай анімацыі ў Васількаве адбылася ўрачыстая прэзентацыя фільма «Васількаўская песня». Галоўнымі героямі твору сталі жыхары паселішча, ландшафт Васількава і навакольных мясцін.

Чаму ў фільме адсутнічае нацыянальны матыў патлумачыў рэжысёр фільма Кшыштаф Кізевіч:

– Шмат маіх фільмаў датычацца таго самага рэгіёну, усходу. Я сам, можна сказаць, напалову з Беларусі, бо мая палова сям’і была з-пад Скідзеля. І гэта тое, што я шукаю. Але я павінен гэта рабіць для гміны, а не для сябе.

Па словах Кшыштафа Кізевіча, «Васількоўская песня» мусіць успрымацца ў еўрапейскім кантэксце пазіцыянавання месца, дзе на першае месца выходзіць жыццё і праца самых розных людзей у асобна ўзятым паселішчы.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

Азнаёміцца з «Васількаўскай песняй» і стужкай пра стварэнне кінатвору можна па спасылках: https://www.youtube.com/watch?v=a5gTDnjXv8o https://www.youtube.com/watch?v=JT0gOOpLQe4