Купалаўскі тэатр наладжвае стасункі з вядучымі тэатрамі Польшчы і Еўропы



Наладзіць стасункі з вядучымі тэатрамі Польшчы і Еўропы – такія задачы ставіць перад сабой кіраўніцтва Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Амбасадар Беларусі ў Польшчы Уладзiмiр Чушаў сумесна з Дырэктарам Купалаўскага тэатра Паўлам Латушкам абмеркавалі з польскімі тэатрамі перспектывы супрацы па паказе тэатральных пастановак ў Польшчы і Беларусі, у тым ліку ў межах святкавання 100-годдзя Купалаўскага тэатра. Гастролі ў Польшчы і нават шырэй. Пра планы кажа дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка:

– Размова ідзе не толькі пра Польшчу. Мы пачалі такі перамовы і з Нацыянальным тэатрам Івана Франка ў Кіеве, з Віленскім Рускім тэатрам, атрымалі прапановы пры падтрымцы пасольства Аўстрыі ў Менску пра магчымае выступленне нашага тэатру ў Вене. Мы падпісалі ўжо кантракт пра выступленне нашага тэатру ў снежні бягучага года ў Парыжы. Праводзім перамовы і з Жэневай, і з Токіо нават.

Учора акцёры-купалаўцы выступалі ў рамках тэатральнага фестывалю «Напрамак Усход», які зараз праходзіць у Беластоку. У Польшчы Купалаўскі тэатр плануе супрацоўнічаць з тэатрам імя Юліуша Осцэрвы ў Любліне, Нацыянальным тэатрам Польшчы, Польскім тэатрам у Варшаве, тэатрам „Рампа” і драматычным тэатрам імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча

[manual_related_posts]