Лагеры “Летняй школы” ў Польшчы для дзяцей з Беларусі



Гулялі з польскімі сябрамі, вучылі мову бацькоў і наведвалі цікавыя мясціны на Падляшшы. Група з сарака дзяцей з ваколіцаў Гародні і Браслаўшчыны правяла два тыдні на Падляшшы.

У апошні дзень польскія дзеці з Беларусі сустрэліся з прэзідэнтам горада Беластока Тадэвушам Трускаляскім:

– Гэта дзявяты падобны візіт. Штогод мы прымаем групу дзяцей з Беларусі падчас канікулаў.

Удзельнікі лагера “Летняй школы”:

– Мы былі ў басейне, ездзілі на экскурсію ў музей, на Аўгустоўскі канал, дзе каталіся на гандолах.

– Былі ў касцёлах, бачылі шмат цікавых мясцін.

Кажа старшыня Саюза палякаў на Беларусі Анжаліка Борыс:

– Каля двух тысяч дзяцей паедуць не толькі на адпачынак, а будуць вывучаць польскую гісторыю, удасканальваць польскую мову. І, канешне, для дзяцей  гэта адпачынак і інтэграцыя.

Лагеры “Летняй школы” ў Польшчы праводзяць Саюз палякаў на Беларусі разам з таварыствам „Польская супольнасць” і мясцовымі самаўрадамі.

Чарговыя групы дзяцей з Беларусі наведаюць між іншым Сопат, Варшаву ды Познань.

 

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара