Латвія мае намер падоўжыць рэжым НС на мяжы з Беларуссю



У Латвіі маюць намер падоўжыць рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Беларуссю да 10 траўня. Гэта вынікае з падрыхтаваных латвійскім МУС паправак да загаду пра абвяшчэнне НС, паведамляе Leta.

Гаворка ідзе аб Лудзенскім, Краслаўскім і Аўгшдаўгаўскім раёнах і Даўгаўпілсе. Мера разглядаецца ў сувязі з нязменлівай сітуацыяй на латвійска-беларускай мяжы.

Паводле інфармацыі ведамства, з 10 жніўня мінулага года па 20 студзеня гэтага года ў Латвію не ўпусцілі 4962 чалавекі, якія спрабавалі перайсці мяжу незаконна. З 13 снежня колькасць парушальнікаў павялічылася, і з гэтага часу былі зафіксаваны 2043 такія факты.

У МУС заяўляюць, што такое рэзкае павелічэнне звязана са змяненнем тактыкі, то-бок з 13 снежня замежнікі спрабуюць незаконна перасячы мяжу невялікімі групамі ад трох да 12 чалавек некалькі разоў на дзень і ў розных месцах.

Дадатковыя выдаткі, выкліканыя прадаўжэннем рэжыму надзвычайнай сітуацыі, складуць, па падліках ведамства, 3,888 млн еўра.

Нагадаем, латвійскі ўрад абвясціў рэжым НС на мяжы з Беларуссю з 11 жніўня па 10 лістапада мінулага года, а затым працягнула да 10 лютага гэтага года.

Паводле reform.by.

[manual_related_posts]