Латвія падоўжыла рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю
5 месяцаў таму
На пасяджэнні 10 лютага Сойм Латвіі ўхваліў рашэнне ўраду краіны прадоўжыць да 10 траўня рэжым надзвычайнага становішча ў раёнах, якія мяжуюць з Беларуссю, паведамляе прэс-служба латвійскага парламенту. Да 10 траўня ўлады Латвіі маюць намер дадаткова выдзеліць на ахову мяжы амаль 3,9 млн еўра.
Урад Літвы 8 студзеня прыняў рашэнне не працягваць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю, які дзейнічаў з 9 лістапада і дазваляў памежнікам выкарыстоўваць «псіхалагічны ціск» і «прапарцыйны фізічны гвалт» для прадухілення пранікнення мігрантаў у Літву. Прэм’ер-міністарка Літвы, аднак, адзначыла, што рэжым надзвычайнага становішча могуць прапанаваць увесьці ізноў — «у залежнасці ад таго, як будзе развівацца сітуацыя».
Фота: mk.gov.lv
[manual_related_posts]