Латвія забараніла трансляцыю расейскіх прапагандысцкіх тэлеканалаў



Латвія забараніла трансляцыю расейскіх прапагандысцкіх тэлеканалаў.

Латвійская нацыянальная рада па электронных СМІ (NEPLP) забараніла рэтрансляцыю расейскіх тэлеканалаў „Россия-PTP”, „Россия 24” и „ТВ Центр” у Латвіі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба (NEPLP). Трансляцыя канала „Россия-PTP” забаронена на пяць гадоў, „Россия 24” – на чатыры гады, „ТВ Центр” – на тры гада. Рашэнне ўваходзіць у сілу з дня яго абнародавання.

Прычынай забароны латвійская нацыянальная рада назвала пагрозу нацыянальнай бяспецы.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]